Паліцыя Новай Зеландыі выставіла абвінавачванні ў тэрарызме Брэнтану Таранту, які, як мяркуецца, зладзіў стральбу ў двух мячэцях у горадзе Крайстчэрч.
28-гадовы расіст Брэнтан Тарант вырас у Аўстраліі, але апошнім часам жыў у Новай Зеландыі.
Новае абвінавачванне азначае, што следства разглядае здарэнне як тэракт, заявіла паліцыя Новай Зеландыі.
Акрамя таго, Таранту прад'яўленыя дадатковыя абвінавачванні ў забойстве і замаху на забойства. Такім чынам, цяпер яго абвінавачваюць у тэрарызме, забойстве 51 чалавека і спробе забойства яшчэ 40.