21.05.2019 / 10:54

23 мая — «Академкнига» приглашает на концерт-презентацию книги дипломата Александра Аверьянова

Государственный музей истории белорусской литературы (ул. Богдановича, 13 Троицкое предместье). Начало в 16.00.

«Акадэмкніга» запрашае Вас на канцэрт-прэзентацыю чарговага паэтычнага зборніка Аляксандра Авяр'янава на беларускай і польскай мовах — «Мой друг гітара«. 

Паэт і музыка, а па асноўных сваіх прафесійных клопатах — дыпламат са шматгадовым вопытам, Аляксандр Авяр’янаў — аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў.

Яго сімпатычныя кнігі выходзілі на трох мовах — беларускай, рускай і польскай. І канцэрт-прэзентацыя, што пройдзе ў літаратурным музеі, будзе якраз адлюстраваннем многіх творчых зацікаўленняў, творчых памкненняў яркай, шматграннай асобы.

Запрашаючы на творчую імпрэзу сваіх сяброў і проста ўсіх неабыякавых да паэзіі, музыкі, спеваў, аўтар абяцае, што нікому не будзе сумна. 

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера