Каб наведвальнікам было зручней аплаціць наведванне прыбіральні, некаторыя вырашылі абсталяваць касы тэрміналамі. Разлічыцца з дапамогай карткі можна, да прыкладу, у туалетах каля аўтавакзала «Цэнтральны», у Траецкім прадмесці, паведамляюць Мінск-навіны.

Тэрміналы плануецца ўсталяваць у стацыянарных прыбіральнях. Але не ва ўсіх, а толькі там, дзе ёсць такая магчымасць: некаторыя прыбіральні глыбока пад зямлёй - тэрмінал не ловіць сігнал.

Кошт наведвання прыбіральняў са снежня мінулага года складае 70 капеек. Павышаць тарыф пакуль не плануюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0