21.05.2019 / 13:43

Затрыманы доктар Аляксандр Дзядзько выйшаў на працу. За яго заступіўся асабіста Алег Румо 15

Кіраўніку аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, лаўрэату Дзяржпрэміі Аляксандру Дзядзько змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе, паведамляе «Народная воля».

15 мая Аляксандр Дзядзько быў выкліканы ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, а ў наступныя дні не з'явіўся на працоўным месцы.

17 траўня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч пацвердзіў Свабодзе: Следчым камітэтам заведзена і расследуецца крымінальная справа ў дачыненьні А.Дзядзько па фактах атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю.

«У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя, праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні», — падсумаваў прадстаўнік ведамства.

Аднак 20 мая Аляксандр Дзядзько выйшаў на працу. Яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. З лістом пра тое, што прафесар патрэбен на працоўным месцы, у следчыя органы звярнуўся кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алег Румо, які непасрэдна працуе і выконвае складаныя аперацыі разам з Дзядзько.

Як паведамляе «Народная Воля», у практыцы былі прэцэдэнты, калі да суду абвінавачаныя ў крымінальнай справе дактары працягвалі працаваць.

Аляксандр Дзядзько ў медыцыне 36 гадоў, у 1998-м ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской бальніцы. Вясной 2008 году разам з калегамі выканаў першую аперацыю перасадкі печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.

9
фелікс / Адказаць
21.05.2019 / 14:16
Наогул, мне падаецца, трымаць пад вартай трэба толькі тых, хто можа пашкодзіць грамадству. Калі вы баіцеся, што падазраваны будзе уплываць на хаду следства - пасадзіце яго пад хатні арышт, не кідайце інтэлігентных людзей у камеру да крымінальнікаў. Хатні арышт - нармальная практыка ва ўсіх цывілізаваных краінах.
2
NavuchencaBK / Адказаць
21.05.2019 / 15:49
фелікс,
ну, так, бралі й няхай бяруць надалей. Асабістыя парукі, асабістыя указы над законам, і хабары з дзяржзакупак асабістыя.
4
Pcholkin / Адказаць
21.05.2019 / 16:27
фелікс,
 
не кідайце інтэлігентных людзей у камеру да крымінальнікаў
А што, хабарніцтва гэта прыкмета інтэлігентнасці?
І што, існуе заканадаўства асобна для інтэлігентаў?
У маім разуменні, інтэлігент выключае само паняцце крадзеж. Або інтэлігент, альбо злодзей.
Лічыце правільным кідаць т.зв. "iнтэлігентаў" ў асобныя (больш камфартабельныя?) камеры - дамагайцеся заканадаўчым шляхам. Толькі, думаю, цяжкавата вам будзе. З довадамі ...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру