Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінская спадчына» з 2004 года вядзе рэканструкцыю гістарычнага цэнтра горада. Стала вядома, колькі ў гэты праект інвеставалі пазабюджэтных сродкаў, піша Tut.by

Колькі грошай інвестары ўклалі ў рэканструкцыю і рэстаўрацыю гістарычнага цэнтра Мінска за 15 гадоў, распавёў начальнік тэхнічнага аддзела КУП «Мінская спадчына» Сяргей Абрамаў.

- З 2004 года пазабюджэтныя інвестыцыі ў рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Мінска склалі 487,7 мільёна рублёў, ужо дэнамінаваныя. Але гэта не толькі грошы інвестараў, але і КУП «Мінская спадчына» — мы таксама ўкладвалі свае грошы.

«Мінская спадчына» - заказчык па рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра Мінска. У гэтую тэрыторыю ўваходзіць Верхні горад, кварталы вуліц Камсамольская і Рэвалюцыйная, Ракаўскае і Траецкае прадмесце, а таксама тэрыторыя, якая прылягае да Траецкага прадмесця і Мінскае замчышча.

З моманту зацвярджэння дэталёвага плана на тэрыторыю гістарычнага цэнтра, рэканструкцыю і рэстаўрацыю правялі на 133 аб'ектах. Зараз ідуць працы яшчэ на васьмі аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0