21.05.2019 / 14:58

У Светлагорскім раёне знайшлі целы бацькі і сына 1

15 мая ў міліцыю Светлагорска паступіла паведамленне ад жыхароў вёскі Казлоўка пра тое, што ў адным з дамоў некалькі сутак гарыць святло, дзверы зачыненыя знутры. Калі дом адкрылі, то знайшлі там двух мёртвых мужчын, паведамляе Ranak.me

На месцы трагедыі следчыя знайшлі вялікую колькасць пляшак з-пад алкаголю. Бачных слядоў гвалтоўнай смерці спецыялісты не выявілі.

Версіяў здарэння некалькі.

Самая відавочная прычына смерці блізкіх сваякоў - атручэнне алкаголем або прадуктамі.

Спецыялісты таксама лічаць асноўнай версію атручвання чадным газам. З 5 па 9 мая было дажджліва і халодна. У доме ёсць печ і загінулыя цалкам маглі ёю скарыстацца, забыўшыся пры гэтым на бяспеку.

Светлагорскі аддзел следчага камітэта праводзіць праверку.

2
Максим Дизайнер / Адказаць
21.05.2019 / 18:51
Бедные беларусы. Батька, сын, и ни одной борщ...ки рядом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру