21.05.2019 / 15:40

Выпадак у Карэлічах: мужчына шмат выпіў, заснуў каля крамы, прачнуўся — а грошай няма 13

У Карэліцкім раёне 40-гадовы мясцовы жыхар у выходны добра выпіў. Сілы пакінулі мужчыну проста каля крамы, дзе ён і заснуў. У гэты момант каля крамы праходзіў 44-гадовы мужчына. Ён нідзе не працуе і раней судзімы за ўчыненне крадзяжу, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Ён абмацаў кішэні спячага грамадзяніна, выняў семдзесят рублёў, пяцьдзесят даляраў ЗША і банкаўскую пластыкавую картку.

Пацярпелы прачнуўся і выявіў «нястачу». Неўзабаве да справы падключыліся супрацоўнікі міліцыі. Зламысніка затрымалі, а частка скрадзенага канфіскавана.

0
LitvinM / Адказаць
21.05.2019 / 15:51
Як спавяў гурт ULIS - банальшчына
0
Зьмiцер / Адказаць
21.05.2019 / 15:57
Аёй, сэнсацыя! Ніколі такога не было - і вось ізноў!
0
Язафат / Адказаць
21.05.2019 / 16:46
Ну і навіна
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру