Расійскі праваабарончы цэнтр Мемарыял прызнаў палітвязнямі 24-х крымскататарскіх актывістаў, якіх затрымалі ў канцы сакавіка ў акупаваным Крыме.

Праваабаронцы адзначаюць, што затрыманне і арышт крымскіх татараў па беспадстаўным абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізацыі Хізб ут-Тахрыр з'яўляецца прыгнётам грамадскай салідарнасці і грамадзянскай актыўнасці на паўвостраве.

«У гэты раз рэпрэсіі скіраваны не проста супраць мірных мусульман, не проста супраць крымскіх татараў, але супраць мірнага грамадскага супраціву палітычным рэпрэсіям Крамля ў Крыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 27 сакавіка расійскія сілавікі прыйшлі з ператрусамі да сем'яў крымскіх татараў на акупаваным Расіяй паўвостраве.

Сілавікі затрымалі 24 грамадскіх актывістаў па падазрэнні ў дачыненні да Хізб ут-Тахрыр. Крымчанам пагражаюць дзясяткі гадоў пазбаўлення волі ў калоніях строгага рэжыму.

Арганізацыя Хізб ут-Тахрыр была прызнаная тэрарыстычнай у Расіі яшчэ ў 2003 годзе. А вось ва Украіне яна з'яўлялася легальнай, у тым ліку ў Крыме. Пасля анексіі Крыма радавыя сябры арганізацыі на паўвостраве сталі пераследвацца расійскімі ўладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0