Бацька і сын з Гродна двойчы за ноч спрабавалі скрасці аўтамабілі, паведамляе міліцыя.

Мужчына і яго 19-гадовы сын распівалі спіртное. Ноччу вырашылі з'ездзіць за дабаўкай у раён чыгуначнага вакзала. На зваротным шляху селі не ў той аўтобус і выйшлі з яго каля аўтавакзала і Скідзельскага рынку.

Далей вырашылі ісці дадому. Сын тузаў за ручкі аўтамабіляў, прыпаркаваных па вуліцы Антонава. Адзін з іх быў адкрыты. Малады чалавек спрабаваў завесці «Форд», але беспаспяхова. Тады зламыснікі знялі з аўто акумулятар і выкралі іншыя рэчы.

Затым іх увагу прыцягнуў аўтамабіль «Рэно». Але яго дзверы былі зачыненыя, таму бацька металічнай трубой разбіў бакавое шкло. Зламыснікі спрабавалі скрасці і гэтую машыну, аднак у ёй заклінаваў руль, і непадуладны легкавік неўзабаве ўперся ў бардзюр. З яго выкралі акустычную сістэму.

Падазраваных затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0