21.05.2019 / 17:31

Мінадукацыі: Асобны ўніверсітэт для айцішнікаў непатрэбны 5

У Беларусі цяпер няма неабходнасці ў стварэнні вышэйшай навучальнай установы, якая б спецыялізавалася толькі на падрыхтоўцы кадраў для IT-галіны. Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч падчас круглага стала «IT-абітурыент 2019», перадае БелТА.

Па словах прадстаўніка Мінадукацыі, амаль 20 універсітэтаў, якія існуюць у краіне і рыхтуюць IT-спецыялістаў, вельмі паспяхова вырашаюць гэтую задачу. Актуальней, лічыць ён, казаць пра неабходнасць фарміравання асяроддзя, якое б дадаткова дапамагала спецыялістам развівацца — гаворка як пра яшчэ не сфармаваных спецыялістаў (студэнтаў), так і ўжо гатовых, якія пачынаюць свой шлях, думаюць змяніць прафесійную траекторыю.

«Сёння шмат гаворыцца аб гнуткасці праграмы. IT-галіна хутка развіваецца, і нібыта класічныя ўніверсітэты не ў стане гэтую гнуткасць забяспечыць, — адзначыў Сяргей Каспяровіч. — Але на самой справе гэта зусім не так: усё можна мяняць хутка, у тым ліку змест адукацыі».

0
Свободный / Адказаць
21.05.2019 / 18:19
Дааа вот бы аграрнЫ
0
Дзядзька / Адказаць
21.05.2019 / 19:13
Ну так для фізкультурнікау стварылі, а ІТ навошта, галоунае ж у жыцьці і для краіны спрытна праз казла скокаць.
2
Мірон / Адказаць
21.05.2019 / 20:12
Цалкам згодны. І так структура унівесітэтаў неаптымальная. Педагагічны, БНТУ, БДУІР, акадэмія навук, лігвістычны і г.д. Нейкая каша. Нема ніякай візіі навукі. Навошта нам столькі рэктараў, дэканаў і іх намеснікаў, службаў розных? І ўсё за нашыя падаткі. Пры тым, што людзі там малакваліфікаваныя. Возьмем Педагагічны. Там скрозь і побач дэканамі людзі якія, увага, НІКОЛІ не былі на стажыроўках за мяжой. Кіруюць падрыхтоўтай настаўнікаў па пазаўчорашніх узорах.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру