У панядзелак у Мельбурне (Аўстралія) стартаваў першы з турніраў Вялікага шлему — Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.
Беларускі стартавалі ў ноч на аўторак паводле мінскага часу (у Аўстраліі гэта ўжо дзень 20 студзеня, розніца ў часе складае восем гадзін).
Першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка свой першы матч выйграла.Яна, як кажуць, не пакінула шанцаў прадстаўніцы Чэхіі Петры Квітавай — 6:2, 6:1.
У наступным раўндзе пераможца нядаўняга турніру ў Брысбене згуляе з Тацянай Гарбін, што прадстаўляе Італію.
А вось Вользе Гаварцовай і Настассі Якімавай не пашанцавала.
Вольга прайграла знакамітай францужанцы Амелі Марэсмо — 4:6, 3:6, а Настасся — аргентынцы Гізеле Дулко (Дулько?) — 3:6, 7:5, 3:6.
Матчы Australian Open можна глядзець у жывым эфіры на канале Еўраспорт.Пачатак трансляцый а 2‑й ночы (ці ад 2‑й раніцы?).