21.05.2019 / 18:17

Знік плот на месцы будаўніцтва станцыі «Юбілейнай». Вы ўжо і забыліся, як выглядае вуліца Мельнікайце ФОТЫ 4

Трэцяя лінія мінскага метрапалітэна прыме пасажыраў толькі ў 2020 годзе. Запрацуюць станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Багушэвіча» і «Юбілейная».

Тым часам будаўніцтва станцый сканчваецца. Пільныя мінчукі заўважылі, што знік плот на месцы, дзе адкрыецца «Юбілейная» (на Юбілейнай плошчы трэцяя лінія метро перасякаецца з «Фрунзенскай»).

Можна прайсці наскрозь і пабачыць, як рабочыя ўкладваюць плітку.

Пакуль прыбраны яшчэ не ўвесь плот. Дый праехаць па перакапанай вуліцы Мельнікайце нельга. Рух па-ранейшаму дазволены толькі на Кальварыйскай і Раманаўскай слабадзе.

Так выглядала скрыжаванне ў 2014 годзе, да пачатку будоўлі.

фоты Надзеі Бужан

6
Жвір / Адказаць
21.05.2019 / 18:37
Tam ža niejdzie byū kinateatr "Bielarus`"... Jaho ž zbiralisia pakinuc`, niaūžo zniesli ? Tam u faje cikavyja karciny, pamiataju, byli, i asviatlieņnie aryhinaļnaje, niezvyčajnaje. Budynak nie psavaū navakoļlie...
1
Дзядзька / Адказаць
21.05.2019 / 18:47
Лепш выглядаць ад гэтага яна ня стала.
0
Танчык / Адказаць
21.05.2019 / 20:30
Будзем спадзявацца, што ў тых дамах, пад якімі пройдзе новая лінія метро, не будзе нічога калаціцца...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру