21.05.2019 / 19:29

Рассельгаснагляд прыгразіў абмежаваць увоз мяса і малака з Беларусі 18

Расійская федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) абвясціла пра ўвядзенне ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да мясной і малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца з 18 беларускіх прадпрыемстваў.

Сваё рашэнне ведамства патлумачыла тым, што з Беларусі ў Расію працягвае ўвозіцца жывёлагадоўчая прадукцыя, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным патрабаванням і нормам.

У ведамстве адзначылі, што калі сітуацыя не зменіцца, то ў дачыненні да прадукцыі гэтых прадпрыемстваў будзе разгледжана пытанне аб магчымым абмежаванні паставак у Расію.

0
фелікс / Адказаць
21.05.2019 / 19:43
Прымай стандарты ЕЗ і не дуры нам галавы, АГ.
4
Дзядзька / Адказаць
21.05.2019 / 19:44
Дауно пара пачаць дадаваць што у гэтую прадукцыю, каб скараціць тэрмін пакутау рускага чалавека на гэтым грэшным атручаным амерыканскай прапагандай свеце.
2
Ваўкалак / Адказаць
21.05.2019 / 19:51
І самае сумнае, што лепшая ж прадукцыя па традыцыі адпраўляецца ў Маскву і на экспарт.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру