21.05.2019 / 20:51

Масква ўзгадала пра доўг Беларусі за «растваральнікі» праз 7 гадоў 13

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуе ў пятніцу ў Маскве з беларускім калегам Сяргеем Румасам пытанні супрацоўніцтва, сярод якіх будуць і тэмы запазычанасці Мінска перад Масквой ад рэалізацыі схемы з «растваральнікамі», а таксама праблемы вакол бруднай нафты ў «Дружбе», піша ТАСС.

«Плануецца закрануць і праблемныя тэмы, якія тычацца пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба», а таксама запазычанасці Беларусі, якая ўзнiкла пры рэалізацыі незаконнай схемы з пастаўкамі так званых растваральнікаў», — сказаў прэс-сакратар кіраўніка ўрада Расіі Алег Осіпаў.

«Падчас сустрэчы Мядзведзева з Румасам, запланаванай на 24 мая ў Маскве, будзе абмяркоўвацца комплекс пытанняў, звязаных з інтэграцыйным працэсам, станам гандлёва-эканамічных адносінаў паміж нашымі краінамі», — паведаміў таксама Осіпаў.

Праблема з «растваральнікамі» датуецца 2010—2012 гадамі. Тады расійскі бок абвінаваціў Беларусь у рээкспарце нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў.

Хімічная прадукцыя («растваральнікі і разбавіцелі складаныя арганічныя» і «змазачныя матэрыялы») не трапляла ў разрад нафтапрадуктаў, у выніку расійскі бюджэт недаатрымліваў экспартных пошлін.

3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.05.2019 / 20:59
Рускiя будуць настойваць на "нулевым варыянце" . Так што "дырку от бублика ты получишь, а не Шарапова" (с) :)
2
litwin / Адказаць
21.05.2019 / 21:20


"При этом Росстат выяснил, что почти 80% российских семей испытывают затруднения с тем, чтобы приобрести необходимый минимум товаров и уложиться в сумму семейного дохода. 14,6% семей сталкиваются с «большими затруднениями». В 2016 году о трудностях при покупке необходимого сообщили 84,6% российских семей.У 35,4% семей нет финансовой возможности приобрести каждому члену семьи две пары подходящей по сезону обуви (по одной на каждый сезон). Среди многодетных семей таких 40%"
3
Мордехай В. / Адказаць
21.05.2019 / 21:23
Адказ на гэта просты: "А вы дакажыце!". Ідзіце ў суд і даказвайце, што было і як.

Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру