21.05.2019 / 23:26

Кіраўнік адміністрацыі Зяленскага дапусціў рэферэндум пра заключэнне мірных дамоўленасцей з Расіяй 14

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Богдан дапускае правядзенне рэферэндуму пра мірныя пагадненні з Расіяй. Пра гэта ён распавёў у эфіры «112 Україна».

«Канчатковае рашэнне, калі яно будзе неадназначна ўспрынята грамадствам, калі там будуць пункты, праблемныя для ўспрымання тымі ці іншымі, можа быць вынесена на рэферэндум, каб не нейкі палітык прымаў рашэнне, якое расколвае грамадства, а каб сам народ, само грамадства прыняло такое рашэнне, ці падыходзяць тыя ці іншыя дамоўленасці», — заявіў Богдан.

Ён дадаў, што каманда прэзідэнта вымушана шукаць кампрамісы.

«Мы вымушаныя шукаць кампрамісы. Адзінае, Уладзімір Зяленскі сказаў, што мы не гандлюем нашымі тэрыторыямі і нашымі людзьмі», — адзначыў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

У той жа час ён адмовіўся паведаміць дэталі.

14
Павел / Адказаць
21.05.2019 / 23:33
Короче, хотят слить Крым и Донбасс России, прикрываясь при этом "мнением народа". Ну-ну. Украинцы ещё хлебнут горя с этой командой клоунов.
6
Nokia / Адказаць
22.05.2019 / 00:00
Чувачок з калоды Януковiча. Працавау з Азаравым.
5
Дзядзька / Адказаць
22.05.2019 / 00:50
Відно што перамог на папулізме, плянау як і што рабіць ня мае.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру