Барак Абама, яго жонка Мішэль і 10-месячная Джэдзі Скот. Фота NY Times.

Барак Абама, яго жонка Мішэль і 10-месячная Джэдзі Скот. Фота NY Times.

Колькасць гледачоў, якія сабраліся асабіста назіраць за цырымоніяй інаўгурацыі, сягала пад 2 мільёны чалавек — абсалютны рэкорд.

За кожнай з інаўгурацый Дж.Буша‑малодшага назіралі па 300 тыс. А дагэтуль рэкорд трымала інаўгурацыя ў 1965 г. Ліндана Джонсана (у 1963 г. ён заступіў на пасаду прэзідэнта пасля забойства Кенеды, а ў 1964 г. сам выйграў прэзідэнцкую гонку ў Бары Галдуотэра - "архікансерватара", за якога агітавалі беларускія арганізацыі Амерыкі).

На выпадак смерці Абамы на час інаўгурацыі яго пераемнікам прызначаны кіраўнік Пентагона Роберт Гейтс, яго месцазнаходжанне засакрэчана.

Кульмінацыяй цырымоніі стала прэзідэнцкая прысяга. Даваў клятву Абама на той самай Бібліі, на якой прысягаў Аўраам Лінкальн.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0