Сталічныя праваахоўнікі шукаюць чатырох маладых людзей, паведамляе сталічная міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся амаль месяц таму. Увечары 23 красавіка ў міліцыю патэлефанавала жанчына і распавяла, што невядомыя прыкладна ў 19.15 распылілі ёй у твар і на адзенне фарбу. Мінчанка сустрэла маладых людзей на 16 паверсе дома №97 на вуліцы Прытыцкага, пачаўся скандал, падчас чаго ёй у твар паляцела струя з балончыка.

Пасля сваркі з жанчынай хуліганы пайшлі ў бок метро на «Каменнай Горцы» і там таксама з балончыка адзін з іх размаляваў падлогу і сцены ў пераходзе, — удакладнілі праваахоўнікі.

Да гэтага часу асобы не ўстаноўлены. Калі вы пазналі маладых людзей на фота і можаце дапамагчы міліцыі, тэлефануйце па нумары 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0