22.05.2019 / 09:24

Адміністрацыя Зяленскага паабяцала Маскве палітыку «бізуна і перніка» 8

Украіна пры Уладзіміры Зяленскім будзе прытрымлівацца палітыкі «бізуна і перніка» ў дачыненні Расіі, распавёў у інтэрв'ю «112 Украіна» кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Богдан.

Тлумачачы заклік Зяленскага да ЗША зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, Богдан растлумачыў, што гэта звязана з тым, што Масква не ідзе на перамовы аб вызваленні затрыманых у Керчанскім праліве ўкраінскіх маракоў.

«Для дасягнення мэты прымальныя ўсе даступныя спосабы. Як мы ведаем, ёсць два спосабы — бізуна і перніка», — сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта. Богдан растлумачыў, што Кіеў пасылае «ўсе сігналы» расійскім уладам, але пры гэтым гатовы да кампрамісаў.

0
Павел Ас / Адказаць
22.05.2019 / 10:35
Вова vs Вова хто каго???? Робім стаўкі, што пераможа маладосць альбо сівая сталасць ????
1
любите родину мать вашу / Адказаць
22.05.2019 / 10:49
что такое "кнута", примерно понятно. а что будет предлагаться в качестве "пряника"? огласите весь список, пжалуста! ))
5
Кажыма праўду / Адказаць
22.05.2019 / 10:55
Сябры-«порахаботы»! Віншую нас усіх з элегантнай перамогай!

ЗЕ!блазан загнаны ў тую ж пастку, у якую ў свой час трапіў Trump!блазан. Ободвум наканавана ўвесь прэзідэнцкі тэрмін упарта даводзіць, што яны не агенты Крамля і вышукваць нагоды даць выспятка Імперыі Зла.

Дамагаймася нашых генеральных мэтаў: Вольная Беларусь, Вольная Украіна, Балта-Чарнаморскі Альянс на эканамічным грунце нафта-газавага калектара.

Жыве Беларусь! Слава Україні! Альянс ад мора да мора!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру