pixabay.com

pixabay.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ў чэрвені Сейм разгледзіць законапраект, які прадугледжвае выплату 500 злотых (116 еўра) кожнаму інваліду ва ўзросце ад 18 гадоў.

Па словах Матэуша Маравецкага, дапамогу змогуць атрымаць 530 000 чалавек, а з дзяржаўнага бюджэту на гэтыя мэты будзе выдаткавана каля трох мільярдаў злотых (амаль 700 млн еўра): «Гэтыя сродкі атрымаюць асобы, якім споўнілася 18 гадоў, якія не маюць магчымасці працаваць і ў якіх няма ніякіх фінансавых паступленняў, звязаных з інваліднасцю, а таксама не атрымліваюць пенсію».

Урад працуе над вызначэннем групы грамадзян, якія атрымаюць грашовую дапамогу. Сродкі будуць паступаць, у прыватнасці, з Фонду салідарнасці па падтрымцы інвалідаў, які быў створаны 1 студзеня 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0