Фота з інстаграма Кіліяна Мбапэ
«Рэал» сочыць за развіццём сітуацыі вакол форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ.
У Мадрыдзе пазітыўна ўспрынялі словы 20-гадовага француза на цырымоніі ўручэння яму прыза найлепшаму гульцу сезона ў Лізе 1. У клубе лічаць, што гэта першы крок на шляху да магчымага пераходу.
Трансфер у «Рэал» — найбольш імаверны варыянт для Мбапэ. Аднак «ПСЖ» не хоча расставацца з гульцом і не будзе разглядаць прапановы ніжэй за 250 мільёнаў еўра.
У 28 матчах чэмпіянату Францыі Мбапэ, якога парыжане купілі ў «Манака» за 180 мільёнаў, забіў 32 галы.