22.05.2019 / 12:19

Румас назваў сярэдні заробак за красавік 6

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў 1074 рублі (у сакавіку — 1056,9 рубля), паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Саўміна, піша БелТА

За чатыры месяцы з пачатку года сярэдні заробак склаў 1026 рублёў.

Рэальныя даходы насельніцтва ў I квартале прыраслі на 7,3%. Рэальная заработная плата вырасла на 7,8%, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - на 6,8%.

Па словах Сяргея Румаса, урад асаблівую ўвагу будзе надаваць арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы. «На жаль, у краіне ёсць яшчэ прадпрыемствы, дзе сярэдні заробак не дасягае і 400 рублёў. Таму, як мы дамаўляліся, да канца I паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна», - сказаў прэм'ер-міністр.

1
циник / Адказаць
22.05.2019 / 12:23
луковрушки:)
2
Мiця Выкручанскi / Адказаць
22.05.2019 / 12:28
...что ЭТО было ?...разбудите человека !
1
Скураныя крылы / Адказаць
22.05.2019 / 13:04
Цікавыя паказчыкі былі б сярэднія заробкі за гадзіну пры працоўным тыдне 40 і болей гадзін і асобна пры працоўным тыдне меней 40 гадзін. 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру