22.05.2019 / 13:24

Апублікаваныя першыя рэйтынгі на выбарах у Вярхоўную Раду: абсалютны лідар — «Слуга народу» 15

president.gov.ua

Больш за 70% украінцаў падтрымліваюць роспуск Вярхоўнай Рады і правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя маніторынгу электаральных настрояў, апублікаваныя на сайце сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

Каля 58% украінцаў заявілі, што аддадуць перавагу новым палітычным сілам, 26% маюць намер галасаваць за ўжо прадстаўленыя ў парламенце.

Найбольшую падтрымку атрымала партыя новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі «Слуга народа», якая пакуль не мае сваёй фракцыі ў Радзе - за яе маюць намер прагаласаваць 43,8%

Палітычная сіла лідзіруе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Акрамя таго, за яе гатовыя аддаць галасы яшчэ каля 11% выбаршчыкаў, чый фаварыт не стане ўдзельнічаць у выбарах.

Другое месца па папулярнасці ў грамадзян займае «Апазіцыйная платформа — За жыццё», палітсаветам якой кіруе прарасійскі палітык Віктар Медвядчук. Яна атрымала 10,5% галасоў. Трэцяе месца ў палітычнай сілы Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» (7,3 працэнта).

Лідарам антырэйтынга стала партыя былога прэзідэнта «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць». Амаль 52 працэнты рэспандэнтаў не прагаласуюць за яе ні пры якіх абставінах. Падтрымаць палітычную сілу гатовыя толькі 8,8 працэнта грамадзян, а таксама 3,1 працэнты ўкраінцаў, якія сімпатызуюць іншым партыям.

21
Антарес / Адказаць
22.05.2019 / 13:56
Вы ещё до сих пор считаете, что Зеленский не работает на Кремль??? Посмотрите, кто вторые в соц опросе. Удивляет, куда после Донбасса смотрят украинцы
4
Ліса / Адказаць
22.05.2019 / 14:14
Ну что ж, посмотрим, сможет ли слуга остановить путина, не слив при этом Украину
12
Niemand / Адказаць
22.05.2019 / 14:53
"Трэцяе месца ў палітычнай сілы Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына» (7,3 працэнта)"
---  
Трэцяе месца ў БПП (8,8%), трэба больш уважліва чытаць і перадрукоўваць. 

Дарэчы, брахлівая зе-шмаркля ўжо недзе згубіла адкрытыя спіскі. Колькі было пантоў, а па выніку выявілася, бач, не на часі. Бо т.зв. партыі "Слухай урода" проста нямае каго паказаць у гэтых спісках і давядзецца туды пхаць такое лайно, якое нават "зазелікі" не ўхваляць. 
"Кінець епохі брехні" - ён такі, ага...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру