22.05.2019 / 14:05

Сотні сілавікоў прыйшлі на развітанне з транспартным пракурорам Анатолем Дудкіным ФОТЫ 8

У канцэртнай зале «Мінск» адбылося развітанне з былым транспартным пракурорам Беларусі Анатолем Дудкіным. Ён памёр ад анкалогіі на 55-годзе жыцця.

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Бялыніцкім раёне. Працаваў пракурорам Шклоўскага раёна (1995-1996), пракурорам Магілёўскай вобласці (1996-2007). У 2007-2014 Дудкін быў Беларускім транспартным пракурорам. У лістападзе 2014 года Беларуская транспартная пракуратура была ператворана ва ўпраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах, якое ён ўзначаліў.

За дзень да яго смерці памерла маці пракурора.

На развітанне з Дудкіным прыйшлі сотні чалавек.

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і генеральны пракурор Аляксандр Канюк (у акулярах).

Былы міністр спорту Аляксандр Шамко (справа) цяпер уладкаваўся ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Старшыня федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў і былы віцэ-прэм'ер Аляксандр Папкоў.

Дырэктар Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Аляксандр Петраш.

Правей ад цэнтра — былы генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Фоты Надзеі Бужан

5
miserecordia / Адказаць
22.05.2019 / 14:30
НН,вы не ошиблись, точно на 55-м гаду жыцця?А выглядит на все 65 с гаком,да..... добила жизнь человека,не зряж столько сердобольных собралось!
7
Чеснок / Адказаць
22.05.2019 / 14:38
Плачут даже курсанты. Обещали дать увольнение?
3
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
22.05.2019 / 14:45
Рожы сытые смотрю
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру