22.05.2019 / 15:47

У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі і вёў перапіску ад яе імя. Зараз яму пагражае да пяці гадоў 2

У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі ў адной з сацыяльных сетак. Ён хацеў даведацца, з кім яна кантактуе і якія ў яе адносіны з хлопцамі, піша Чачэрскі веснік.

 Больш таго, мужчына пачаў перапіску ад імя дачкі. На гэтым ён і «пракалоўся». Дзяўчынка даведалася, што нехта перапісваецца з сябрамі ад яе імя і звярнулася ў міліцыю.

Сілавікоў зацікавіў бацька непаўналетняй. Мужчына запанікаваў і выдаліў старонку дачкі ў сацсетках. Але гэта не дапамагло яму схаваць сляды зробленага.

Справу распачалі па факце «камп'ютарнага сабатажу». Бацьку дзяўчынкі пагражае арышт, абмежаванне волі ці нават зняволенне на тэрмін да 5 гадоў.

16
Зьмiцер / Адказаць
22.05.2019 / 16:47
Перапісваўся пад жаночым імем? Вой як дрэнна пачынаецца арэстанцкі ў дзядзькі шлях.
4
Скураныя крылы / Адказаць
22.05.2019 / 17:30
Складана казаць за атсутнасцю поўнай інфармацыіі. Але бацькі адказваюць за непаўналетніх па законе. З падлеткамі не ўсё так проста. Такі ўзрост і мае пэўныя асаблівасці. Магчыма бацька хацеў абараніць сваё дзіця. Гэта не раней - бабулі на двары ўсё дакладалі. А тут інтэрнэт - рэч болей складаная. І вось,што рабіць: з аднаго боку ёсць (зразумела, у першую чаргу бацькоўская) адказнасць па законе, а з другога боку ніякіх правоў. Выснова: ёсць пэўныя недапрацоўкі ў заканадаўстве. Час ляціць хутка, а законатворцы, на жаль, спазняюцца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру