Ці разбіраецеся вы ў музычных стылях?
Лета – час вандровак і адрыву на самых вялікіх музычных фэстах свету. Вы гатовыя? Зараз праверым. Задача будзе няпростая: адгадаць музычны стыль выканаўцы па радку з яго песні, вольна перакладзенай на беларускую мову. Пачнём з прасцейшага. Going down!
Стартуем
Нафіг рыфма
Нафіг сэнс
І адно жаданне ўнутры
Шлях уніз
Гулянкі час
Будуць там і ўсе мае сябры
Панк яшчэ ў кароткіх штоніках бегаў, калі гэта грымела са сцэны!
...I'm on the highway to hell! Канечне, гэта AC/DC, аўстралійскія хэві-метал-рок-дыназаўры. HMR!
А вам не падаецца, што ў Мараі Кэры і Джасціна Цімберлэйка гэта неяк так пяшчотней гучала б?
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Мама, закапай мае ствалы,
Я з іх болей не магу страляць...

Згодны, нагадвае «братва, не стрэляйце друг у друга», але не тое.
Не, вы бачылі гангста-рэпера, які просіць закапаць яго ствалы, бо, тыпу, не можа з іх больш страляць? Не і не!
Ну канечне! Гэта Боб Дылан, якому нават Нобеля давалі за рок-паэзію. З песняй Knocking on heavens door.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Я мужык, я мужык, я мужык,
Я мужык, я мужык, я мужык!

Ідэі там падобныя, але не.
Так, бро! Гэта 50 Cent і Sonny Digital з трэкам I'm the man!
Не, у Янкі Купалы гэта больш па-мастацку гучала.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Які быў цяжкі дзень,
Я працаваў нібыта конь...
Ага, толькі ліверпульскія.
Ну вядома, Бітлз, Hard day's night. У арыгінале, праўда, сабака замест каня.
У песнях стылю кантры часта прысутнічае конь, але не.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Іншым месцам, іншым часам
Мы навучымся быць разам.
Я там буду, ты там будзеш
Вось такія справы, любы

Не, хоць магло б быць.
Блюз – гэта калі «прачнуўся я раніцай, а ты сышла». Не тое.
Ну вядома ж гэта Шакіра, лацінаамерыканская зорка, якую нават Габрыэль Гарсія Маркес хваліў. Whenever, Wherever...
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
З мяне рагаталі цэлым класам,
Пакуль я складаў схемы для масаў.
Кім ты сябе ўявіў?...
Не, хоць падобнае было: «Нам даводзілі, хто мы і што мы. Нас вучылі выконваць загады...»
Стратэгічнае планаванне – не растаманская гэта справа.
Так, гэта Imagine Dragons з песняй «Пярун»... Прабачце – Thunder.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Добрага ранку ватэрклазетам,
Добрага ранку ўсім, хто не спіць,
Вітаю ўсіх яшчэ не адзетых,
Добрага ранку ўсяму, што баліць

Так, гэта «Нейра Дзюбель» і іх жорсткае танга «Гагарын».
Не, бардаўская песня – гэта «Добрай раніцы, жлобская нацыя».
Ды вы прыкалваецеся – родны «Нейра Дзюбель» не пазнаць. Вазьміце сябе ў рукі і стаўцеся да тэсту сур'ёзна!
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Ламаем сцэнар
Не чуем машын
І вам не спыніць нас...

Не ўгадалі.
Так, гэта «Скутэр» з лозунгам пакалення: ...How much is the fish?
Не ўгадалі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Здабыў вярхоўную ўладу
І шосты год кірую я спакойна,
Ды радасці няма ў зняверанай душы.
Дарэмна мне варожаць мудрацы
Дні доўгія ўлады непарушнай
Магло б быць у саўндтрэку да «Гульні тронаў», але не.
Так, гэта арыя цара Барыса Гадунова з аднайменнай оперы Мадэста Мусаргскага.
Занадта многа складаных незразумелых словаў, вам не падаецца?
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Мяне не ведае мой уласны сын,
Я сяджу ў гатэльным нумары адзін,
Але, дзякую Богу, я разам з братамі,
Хоць і дома пабыць хацелася б часамі
Вы здзівіцеся, але не.
Вы адгадалі, што спяваюць афраамерыканцы, але стыль іншы.
Так, гэта амерыканскія зоркі хіп-хопу Cypress Hill са сваім хітом Insane in the brain. Іх, дарэчы, можна будзе ўлетку пачуць у Еўропе – на Dour Festival у Бельгіі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Не пашанцавала... Яшчэ разок?
Ці мо паспрабуеце ў Бельгію з'ездзіць, на Dour Festival? Там дапамогуць разабрацца са стылямі... dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок
Ну, тое-сёе вы ўгадалі
На Dour Festival у Бельгіі вы б не згубіліся dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок
Амаль палова! Вельмі няблага
Але можна было б і папрактыкавацца: збірайцеся на Dour Festival dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок
Многае ведаеце!
Але дзе-нідзе не патрапілі. Магчыма, на Dour Festival знойдуцца некаторыя адказы? dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок
Рэспект, бро! Рэспект, сіс!
Няўжо бывалі на Dour Festival? Прызнавайцеся! dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок
Фенаменальна! Так не могуць нават аўтары тэсту!
Адпачніце на Dour Festival! dourfestival.eu/en/
Прайсці яшчэ разок