22.05.2019 / 16:59

Huawei афіцыйна пацвердзіла распрацоўку ўласнай аперацыйнай сістэмы

Пасля забароны амерыканскіх уладаў, кітайская кампанія заявіла, што працуе над уласнай аперацыйнай сістэмай, якая стане канкурэнтам Android ад Google, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Калі сістэма Google больш не будзе даступная, «тады, натуральна, з'явіцца альтэрнатыўны варыянт — альбо ад Huawei, альбо ад кагосьці яшчэ», — заявіў на мерапрыемстве ў Бруселі ў аўторак прадстаўнік Huawei ва ўстановах Еўрапейскага саюза Абрахам Лю.

Лю сказаў, што Huawei працаваў над уласнай аперацыйнай сістэмай, але ў яго няма падрабязнасцяў, калі яна будзе гатовая.

«Відавочна, цяпер ёсць праблема. Я спадзяюся, што вельмі хутка лідары з маёй спажывецкай бізнэс-групы змогуць падзяліцца з вамі нашай новай стратэгіяй, заснаванай на новай сітуацыі», — сказаў Лю.

Android працягвае падтрымліваць смартфоны Huawei ва ўсім свеце, аднак кітайская кампанія залежыць ад самых папулярных праграм Google. Тэлефоны Huawei за межамі Кітая выкарыстоўваюць версію Android, якая пастаўляецца з пакетам паслуг Google, уключаючы пошук, Карты, YouTube і, што асабліва важна, крама Play для загрузкі праграм.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру