22.05.2019 / 17:15

Суд забраў у Юрыя Чыжа мінскае «Дынама» 9

Сёння ў эканамічным судзе Мінска праходзілі слуханні па пазове галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама да мінскага «Дынама».

Суд задаволіў пазоў аб адмене рашэння ЗАТ «Дынама» Мінск аб выпуску 108 простых акцый, прынятае ў снежні 1999 года, калі «Трайпл», асноўным уладальнікам якога з'яўляецца Юрый Чыж, увайшоў у склад заснавальнікаў і атрымаў 40 акцый «Дынама».

Раней паведамлялася, што Юрый Чыж хацеў прадаць клуб за 1 мільён рублёў. Аднак перамовы з прадстаўніком бізнэсу былі безвыніковымі.

У канцы жніўня 2018 года ў «Трайпл» паступіла прапанова ад Мінгарвыканкама пра бязвыплатную перадачу акцый ЗАТ «Дынама-Мінск». На што «Трайпл» адказаў, што акцыі трэба забіраць на платнай аснове.

Рашэнне можа быць абскарджана цягам 15 дзён.

3
Павел з Мiнску / Адказаць
22.05.2019 / 17:17
Калi у краiне няма законау, а ты у апале, на суд надзеi няма ))))
2
Гультай. / Адказаць
22.05.2019 / 17:36
Я так разумею цяпер трэба знайcцi тых хто будуць вяртаць грошы сп. Чыжу за у́се годы смутку?
3
фелікс / Адказаць
22.05.2019 / 18:10
"Верховенства права, приходите инвесторы. Почему вы не идёте, лентяи, я для вас все условия создал ?"
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру