22.05.2019 / 18:29

Найлепшы футбаліст Еўра-2016: Гамафобія — гэта не меркаванне, а злачынства 32

Форвард «Атлетыка» Антуан Грызман распавёў у інтэрв'ю часопісу Têtu, як ставіцца да геяў у футболе.

marca.es

«Футбольныя стадыёны — не самыя гасцінныя месцы для гамасэксуалістаў. Бывае, што спяваюць гамафобныя песні. У нашы дні гэта непрымальна. Гэта агрэсія, якая тычыцца ўсіх нас.

Я думаю, што патрабуецца шмат мужнасці, каб здзейсніць камінг-аўт. Трэба быць сапраўды добрым сябрам, каб партнёр па камандзе адчуваў сябе дастаткова ўпэўнена, каб распавесці пра такое. Такую ўпэўненасць цяжка здабыць.

Калі гей-футбаліст захоча здзейсніць камінг-аўт, можа, не ўсе футбалісты зборнай Францыі будуць на яго баку, але я буду.

Трэба пра гэта гаварыць, трэба паўтараць, што гамафобія — гэта не меркаванне, а злачынства.

І зараз, калі гулец вымавіць гамафобныя абразы на полі, думаю, я спыню матч. Сітуацыя павінна змяніцца.

Футбол — прыгожы від спорту. Мы не можам мірыцца з гамафобным іміджам гульні».

Галоўная зорка французскага футбола пакідае клуб, якому аддаў пяць гадоў

56
Aleh / Адказаць
22.05.2019 / 18:39
Согласен с футболистом.Это как расизм приравнять к мнению.Точно так же гомофобия,гомосексуалами рождаются и ненавидеть людей за их ориентацию сродни расизму.
35
Алесь Белы / Адказаць
22.05.2019 / 18:48
сённяшнія "гамафобы" - гэта тое самае што пры Сталіне "ворагі народу". Усе прагрэсіўныя паўлікі марозавы абавязаныя выяўляць іх нават у сваёй сям'і і данасіць куды трэба, і гэткіх злачынцаў будуць пазбаўляць грамадзянскіх праў. а найлепей - адпраўляць на перавыхаванне. а для пачатку адключаць ад інтэрнэта і банкаўскага сервісу.
39
юзік / Адказаць
22.05.2019 / 18:51
Ну не яму меркаваць злачынства гэта ці не.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру