26 мая ў сталічнай кавярні «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» з 16:00 да 22:00.

Уваход вольны! Але неабходна рэгістрацыя.

Узровень фестываля залежыць ад нас з вамі, падтрымаць можа кожны.

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

✔️ Сяргей Будкін — заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzinfm.by, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live

✔️ Франак Вячорка — віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода

✔️ Віталь Гуркоў — спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

Таксама адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас Фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў кірмашы гандляроў.

Чакаем на нашым Фэсце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі!

Сачыць за праграмай можна праз сацыяльныя сеткі «Арт Сядзібы».

ПРАГРАМА:

Галоўная сцэна:

16:00 - DJ set Федзі Грувіча. Актыўнасці;

17:00 - 18:00 - Паэтычная частка: Янка Каліноўскі, Алесь Сьнег, Міхаіл Бараноўскі, Даша Бялькевіч. Мікіта Найдзёнаў;

18:00 - 18:30 - 10 фактаў пра поспех: Уладзімір Плавінскі, Аляксандра Раманоўская, Міра Шульц;

18:30 - 20:00 - Вялікія Беларускамоўныя: Франак Вячорка, Сяргей Будкін, Віталь Гуркоў;

20:30 - 22:00 - Музычная частка: Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У прамежках часу чакаюцца выступы ПЭН-цэнтр, Будзьма, Арт Сядзіба, ЗБС.

Заля КІШ (другі паверх):

  • Дзіцячая пляцоўка: з 16:00 «Інтэрактыў ад Васіля»

Другі паверх + балкон

  • Кірмаш

Падтрымаць Арт Сядзібу і Фэст можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0