Кіно55

Упершыню ў гісторыі ў пракат выходзіць 3D фільм па-беларуску: гэта легендарны «Тэрмінатар-2»

Прэм’ерны паказ «Тэрмінатара-2» па-беларуску адбудзецца 23 мая ў velcom cinema (Dana Moll, вул. Мсціслаўца, 11).

А 24-26 мая паказы працягнуцца ў кінатэатрах «Беларусь» (Раманаўская Слабада, 28) і velcom cinema. Культавае кіно агучана на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1.

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.

Квіткі можна набыць тут.

Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць тэрмінатар старага пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва.

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» — гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да камп’ютарнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» — у намінацыях «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж гуку», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшы грым».

Нягледзячы на тое, што статуэтка за найлепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера.

 

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць