22.05.2019 / 17:53

У Маладзечанскім раёне электравоз збіў пяцікласніка насмерць

У Маладзечанскім раёне электравоз збіў насмерць 11-гадовага хлопчыка. Трагедыя адбылася 22 мая каля 8.15 на чыгуначнай станцыі Уша, паведамляе міліцыя.

Пяцікласнік, жыхар вёскі Канчаны, накіроўваўся на заняткі ў Красненскую сярэднюю школу. Чыгуначныя пуці ён пераходзіў ва ўстаноўленым месцы па пешаходным насціле за 100-150 м ад станцыі.

Хлопчык прапусціў пасажырскі цягнік, які рухаўся ў напрамку Маладзечна, але не заўважыў электравоза, які рухаўся насустрач. Машыніст экстрана затармазіў, але гэта не дапамагло — спыніць электравоз не ўдалося. Праводзіцца праверка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру