23.05.2019 / 10:56

Чалавек з Трактарнага завода нарэшце паглядзеў «Гульню тронаў». І вось што ён пра яе думае 18

«Я — той самы чалавек, які ніколі не глядзеў «Ігру тронаў», зусім, ніводнай серыі, — расказвае Алесь Данілаў, — (да, я сушчэствую) — а патом узяў і паглядзеў адразу ўвесь серыял. Ну, в обшчэм, так атрымалася, мяне папрасілі.

Спачатку было моцнае прадчуванне, што мяне чакае невыносная нудота пра падкавёрныя інтрыгі, любоў і прэдацельства, аднак ужо праз некалькі эпізодаў высветлілася, што так яно і ёсць. Мяне запэўнівалі, што гэта толькі пачатак, кіно разганяецца і далей пойдзе жара — і я паверыў. І яна, здаецца, пайшла. Але пасля таго, як сцэнарысты нечакана забілі пару ключавых герояў, якіх мы ўсе ўспелі палюбіць, я мысленна пахараніў усіх астаўшыхся ў жывых, змірыўся з тым, што ўсе памруць, і глядзець стала зусім нецікава (ну ладна, за Ар'ю трохі перажываў). А потым сэрыял раптам узяў і наканец-та скончыўся.

І вось я, спецыяльна паглядзеўшы гэнае мыла да канца, каб не асуджаць, не чытаючы, а асуджаць, чытаючы, — рашуча і ўпэўнена заяўляю: кіно — гаўно.

Ну сур'ёзна, каго можна здзівіць драконамі і магіяй пасля «Власцеліна калец», нечаканымі сюжэтнымі паваротамі пасля «Шэстога чуства» і крывавай чарнухай пасля «Пекла канібалаў»? Пяцігадовага рыбёнка? Дык яму нельга, там сіські.

Больш за тое, калі змяніць сэтынг на любы іншы (скажам, узаемаадносіны феадальных кланаў у старажытнай Японіі, зорныя войны галактычных цывілізацый, разборкі топ-мэнэджараў міжнароднай карпарацыі) — атрымаецца ўсё тое ж самае, адзін у адзін. Дэкарацыі і імёны толькі іншыя.

Не, ну рэальна, гэта ж галімая фэнтэзійная санта-барбара: спачатку адзін пайшоў да другога, потым другі яго забіў, а потым трэці забіў другога, а сваяк першага забіў трэцяга, але потым аказалася, што гэта не сваяк забіў, а нехта іншы, хрэн ведае хто, а другі сваяк пайшоў у іншы бок, і яго там таксама забілі, але ён уваскрос — і нікога не забіў, а пайшоў яшчэ ў іншы бок і сустрэў чацвёртага, і ўвогуле, насамрэч ён не сваяк першага, а сваяк даўно забітага брата чацвёртага, і гэта, канешне, шок, але пакуль не да таго, бо тут набяжалі зомбі жраць мазгі, а потым прыляцеў дракон — і пышч-пышч-пышч такі! Ахрынець історыя, дакаж?

Я скажу вам, якая канцоўка хоць неяк выцягнула б усё гэнае занудства асабіста для мяне: калі б Дайнэрыс засталася на троне, стала новым дыктатарам і кола б замкнулася: у сталіцы зноў крывавы рэжым, на поўначы новы храніцель севера, і ўсё пачынаецца спачатку, таму што людзі — такія ж жывотныя, як і самі жывотныя.

А не вось гэтая ўся галіматня пра невераятныя сюжэтныя павароты і цэннасць васхіціцельных історый.

Карочэ, лепш за сваіх уласных герояў этат ваш Рыкі Марцін (ці як яго там, хто гэта ўсё прыдумаў) умее забіваць толькі вольны час. Таму я патрабую вярнуць мне патрачаныя грошы і ўтрачаныя маладые гада, а таксама ўчрэждаю пеціцыю, каб перасняць не толькі восьмы сэзон, але і ўвесь сэрыял. Трэбую, каб Джон Сноў стаў палітуцекачом з Беларусі, а Дар'я Старк — анімэшным баявым андроідам, як у NieR:Automata, яшчэ каб зомбі Караля ночы сталі нацыстамі, а Дайнэрыс іграў негр-гей; можна яшчэ дадаць каўбояў, іншапланецянаў, рагатых вікінгаў вярхом на дыназаўрах, крутых хакераў, магучых рэйнджэраў і хоць адну красівую бабу (каб было за што воку зачапіцца). І назваць гэта ўсё «Крывавыя шлюхі Гітлера на Марсе — 2». А пад канец усе, хто выжыў, пачалі каб біцца кожны з кожным, да апошняга, а ў самым канцы апошні каб таржэственна падзарваўся пад песню «I Hope You Die» групы Bloodhound Gang. А потым аказалася б, што гэта ўсё была віртуальная рэальнасьць, і мы, дарагія целезрыцелі, таксама знаходзімся ў Матрыцы, жывіце цяпер с эцім.

А ўвогуле, нада завязваць з гэтымі сэрыяламі к свіням — ну што гэта такое, на працягу шасці (Карл!) эпізодаў шукаць гробаную Сафію, каб потым аказалася, што яна ўжо даўно прэўрацілась у зомбі і ўвесь гэты час сядзела ў амбары разам з іншымі хадзячымі? Шэсць эпізодаў па 50 хвілін жуваць соплі, глядзець трывожным позіркам у далячынь і пытацца адзін у аднога: ты бачыў Сафію, нет? А ты бачыў Сафію? Тожа нет? А гдзе ж эта наша Сафія такая падзявалася? А вот жэ ана!

Да пашлі вы на фіг, навошта тады ўвогуле час марнаваць: каб на карцінку прыгожую паглядзець? Дык я лепей у Цэнтральным на фрэскі насценныя новыя пагляджу, яны там таксама прыгожыя, зато яшчэ і наліваюць. І зомбі мясцовыя, апяць жэ, в налічыі.

Адзінае, што буду чакаць — гэта новы сэзон «Чорнага люстэрка» (калі ён увогуле будзе). Да самай смерці, еслі прыдзёцца. І ўсё.

Самі сваі серыалы сматрыце ванючыя», — падсумоўвае Алесь Данілаў.

17
Зьмiцер / Адказаць
23.05.2019 / 11:02
Я таксама ніколі не глядзеў "Гульню тронаў" і пакуль што не зьбіраюся. Адчуваю сябе добра.
6
меркаванне / Адказаць
23.05.2019 / 11:07
Дзякуй за шчырасць і вяселле!
1
меркаванне / Адказаць
23.05.2019 / 11:08
Вяселле- ў сэнсе вясёлай весялосці.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру