22.05.2019 / 23:09

Кася Камоцкая: «Записки офицера Красной Армии» — это книга о «русском мире» 20

На краўдфандынгавай платформе ulej.by збіраюць сродкі на выданне па-беларуску гратэскнага твора Сяргея Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзённіка чырвонага афіцэра Зубава ў верасні 1939.

«Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» напісаныя ў Англіі ў 1948 годзе. У рамане аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповед ідзе ад першай асобы. У творы пісьменьнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы.

На беларускую мову твор пераклаў гарадзенскі пісьменнік Сяргей Астраўцоў.

«Кніга, якую раней успрымалі як нейкі шарж, сцёб, набыла надзвычайную актуальнасць, — кажа адказная за ініцыятыву Кася Камоцкая. — Сёння «рускі мір» яскрава і жахліва паказвае нам, што гэта не жарты. Галоўны герой рамана Мішка Зубаў, як і 80 гадоў таму, захоплівае чужыя тэрыторыі, таксама, як тады, забівае нязгодных, пагражае суседзям і ўсяму свету. Гэты твор сёньня надзвычай актуальны! 

Дата 17 верасьня 1939 года вельмі важная для Беларусі, але дагэтуль трактуецца па-рознаму. Што адбылося 17 верасьня — аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ці пачатак Другой сусветнай вайны, вызваленне ці акупацыя? Мы аб’явілі збор сродкаў на выданне кнігі, якая напэўна не адкажа на гэтыя пытанні, але хаця б прымусіць нас узгадаць, асэнсаваць тое, што адбылося тады, і падумаць, што адбываецца з намі зараз».

57
Брыдкая пачвара / Ответить
22.05.2019 / 19:21
Да Беларусі не існуе пагрозы т.з. " русского міра" . Бо рускамоўе тут верхаводзіць, проста верхаводзіць, а праблема " рускага міра" узнікаець там, дзе якраз пачынаюцца абмежаванні карыстання рускай мовы. Лічу , што прэзентацыя кнігі Касей проста не аб чым, бязглуздзіца.
29
Воўка з Гародні / Ответить
22.05.2019 / 20:38
Ну і што ? Не прызнаём  17-га верасня і ў Польшчу  разам з Львовам і Вільняй ? 
1
Лявон Баршчэўскі / Ответить
22.05.2019 / 20:56
Брыдкая пачвара,

было б вельмі цікава пачуць ад вас хоць пра АДЗІН КАНКРЭТНЫ факт абмежаваньня рускай мовы ў Беларусі ды яшчэ пачуць пра тое, дзе беларуская мова ў афіцыйнай сфэры ў Беларусі НЕ абмяжоўваецца.
Перш чым пісаць, трэба заўсёды думаць, што вы пішаце.
Показать все комментарии/ 20 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера