22.05.2019 / 18:09

У Магілёве затрымалі цыганскага барона. Яго падазраюць у збыце наркотыкаў ВІДЭА 17

Сёння ў Магілёве супрацоўнікі МУС затрымалі 48-гадовага цыганскага барона па мянушцы Ромка з мікрараёна Чапаеўка абласнога цэнтра. Мужчыну падазраюць у збыце наркотыкаў і невыкананні рашэння суда аб пазбаўленні права кіравання транспартнымі сродкамі. Спецаперацыя праходзіла пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ і АМАП.

Паступілі звесткі аб тым, што падазраваны датычны да сістэматычнага збыту метадону, іншых наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. А сёння стала вядома, што дылер паспеў прадаць наркотыкі некалькім людзям і мае намер ажыццявіць яшчэ адну аналагічную здзелку.

Перад непасрэдным затрыманнем на аўтадарозе зламыснік паспеў праглынуць пакецік, як мяркуецца, з наркотыкам. Разам з тым пры аглядзе аўтамабіля аператыўнікі знайшлі невялікую ёмістасць з вадкасцю, якую накіравалі на экспертызу.

Распачалі крымінальныя справы па ч.3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчыва і іх прэкурсораў), па якіх барон прызнаны падазраваным.

Вядома, што фігурант неаднаразова судзімы за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці, актыўна падтрымлівае іншых прадстаўнікоў крымінальнага свету.

25
Владимир.Бобруйск / Адказаць
22.05.2019 / 18:16
Милиция мстит за репрессии и шумиху по поводу цыган.
0
God bless / Адказаць
22.05.2019 / 18:23
Шоу маст гоу он
1
фелікс / Адказаць
22.05.2019 / 18:27
Толькі заўважылі ?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру