22.05.2019 / 18:59

Парашэнка пра першыя крокі Зяленскага: Кадэнцыя пачалася з парушэння Канстытуцыі 20

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што дзеючы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пачаў сваю кадэнцыю з парушэння Канстытуцыі Украіны.

«На сёння мы бачым, што палажэнні Канстытуцыі не былі выкананыя — гэтая каманда пачала дзейнасць з парушэння Асноўнага Закона. Гэта сапраўды непакоіць», — напісаў Парашэнка ў Twitter.

Паводле яго слоў, Вярхоўную Раду можна распусціць пры наяўнасці абгрунтаваных падстаў, а не як гэтага хоча прэзідэнт.

Парашэнка таксама рэзка раскрытыкаваў выбарчую ініцыятыву Зяленскага аб адмене мажарытарнай сістэмы парламенцкіх выбараў.

54
любите родину мать вашу / Адказаць
22.05.2019 / 19:08
якщо Петру Олексійовичу здається, що порушується Конституція України, то він повинен звернутися в Конституційний суд, а не писати в твіттері. Тобто той, хто хоче усунути порушення закону, звертається до органів. а той, хто хоче звернути на себе увагу, пише в твіттер.
27
Nokia / Адказаць
22.05.2019 / 19:10
Усё што зараз робіць Зяленскі пару тыдняў таму казаў у сваіх інтэрв'ю Каламойскі. І пра стаўку на Богдана у АП, і пра роспуск Рады, і пра закрытыя спісы на выбарах. БЕнісуэла як яна ёсць. А Зяленскі ў ёй ручная малпачка Каламойскага.

130
Мацей Бурачок / Адказаць
22.05.2019 / 19:18
Петро, не торопись тебя Гаага ждет!!!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру