22.05.2019 / 20:11

У Курапатах зніклі яшчэ тры крыжы з боку рэстарана 6

Пра зьнікненьне крыжоў Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», сустаршыня БХД Павал Севярынец, піша «Радыё Свабода».

Фота: Надзея Бужан.

Зьніклі тры з чатырох белых крыжоў, якія стаялі за плотам на тэрыторыі Курапатаў з заходняга боку, дзе месьціцца рэстарацыя.

«Відаць, гэта было зроблена сёньня ў першай палове дня ці ноччу, бо трава і кветкі, якія былі вакол крыжоў, выкапаныя, але яшчэ не засохлі», — лічыць Севярынец.

Зьніклыя крыжы былі добра відаць ад уваходу ў рэстарацыю «Поедем поедим», а таксама з кальцавой аўтадарогі, адзначыў Севярынец.

«Альбо ўсё ж адбываецца горшае, пра што мы шмат разоў казалі, — што Курапаты па-ціхаму, па крыжу, але паступова зьнішчаць на загад уладаў. Альбо гэта нечая самадзейнасьць. Не выключаю, што і кагосьці з рэстарацыі, бо ад яе гэтыя крыжы былі добра бачныя, што называецца, мулялі вока, а цяпер ім стала «чысьцей». Але ў любым выпадку ніводзін факт вандалізму ў Курапатах да канца не расьсьледаваны, вось разбурэньне мэмарыялу і працягваецца», — мяркуе Павал Севярынец.

Атрымаць камэнтар у Бараўлянскім спэцлясгасе, які адказвае за тэрыторыю, не ўдалося — ніхто ня ўзяў слухаўку.

2
микола / Адказаць
22.05.2019 / 21:31
Бандитизм,  а  власти  хоть  бы  что,  наверное  в  курсе  кто  сделал.
27
Брыдкая пачвара / Адказаць
22.05.2019 / 21:33
Да раследавання вандалізму трэба , каб быў дазвол на ўсталяванне крыжоў. Ці быў ён?
2
Малады / Адказаць
22.05.2019 / 22:12
Нелюдзі, адкажуць перад Богам
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру