У ДТЗ у Мінску з удзелам тралейбуса і грузавога аўтамабіля «МАЗ» пацярпелі пяць чалавек.
Пра гэта БелаПАН паведаміў інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Максім Качынскі.

Паводле яго слоў, аварыя адбылася ў раёне станцыі метро «Магілёўская» 20 студзеня ў 6.20. Аўтамабіль «МАЗ», гружаны дэталямі з металу, рухаўся па Партызанскім праспекце ад МКАД у бок новай вуліцы Варвашэні на чырвоны сігнал святлафора. Ён не саступіў дарогу і ўрэзаўся ў тралейбус № 60, які паварочваў на праспект з вуліцы Машынабудаўнікоў. У выніку сутыкнення аўтамабіль і тралейбус выехалі на пешаходную частку. Таксама чапляльным ударам быў закрануты аўтамабіль «Гольф».

25‑гадовы вадзіцель «МАЗа» атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму і пералом абедзвюх ног,
пацярпела таксама адна пасажырка тралейбуса (магчыма, у яе разрыў шыйкі сцягна). Яшчэ тры пасажыры тралейбуса атрымалі лёгкія траўмы. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў сталічныя бальніцы.

Паводле папярэдняй версіі, у аўтамабіля «МАЗ» зламаліся тармазы. Спынення руху транспарту па Партызанскім праспекце праз аварыю не адбылося, паведамілі ў ДАІ

БелаПАН

forum.onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0