23.05.2019 / 00:12

Гадзіннік Vacheron Constantin за $230 тысяч канфіскавалі ў беларускі ў маскоўскім аэрапорце 7

Супрацоўнікі мытні ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» затрымалі 32-гадовую пасажырку рэйса Дубай — Масква, якая спрабавала правезці незадэклараваны швейцарскі гадзіннік коштам 15 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за $230 тысяч), гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дамадзедаўскай мытні.

Грамадзянка Беларусі прайшла праз «зялёны» калідор. Дарагі аксесуар у яе знайшлі падчас дагляду ручной паклажы. Жанчына заявіла, што гадзіннік купіла за мяжой са скідкай і збіраецца аддаць яго мужу. Пры гэтым дакладная цана ёй невядомая, а дакументы, якія пацвярджаюць кошт, яна не паказала.

Мытная экспертыза высветліла, што гадзіннік Vacheron Constantin Les Cabinotiers Minute Repeater Tourbillon Perpetual Calendar зроблены з золата 750 пробы і выпускаецца абмежаванай серыяй у адзінкавым экзэмпляры пад заказ.

Мытны кошт тавару склаў больш за 15,26 мільёна расійскіх рублёў (больш за $230 тысяч), а сума нявыплачаных мытных плацяжоў — больш за 4,36 мільёна рублёў (больш за $67 тысяч).

3
фелікс / Адказаць
23.05.2019 / 00:22
Бедная жанчына. Цяпер пэўна тыя, хо хацеў пераправіць гадзіннік, выставяць яе на грошы.
0
Мацей Бурачок / Адказаць
23.05.2019 / 08:33
на руку не подумала надеть??
9
Жэнiк / Адказаць
23.05.2019 / 08:47
А вы говорите беларусы нищие, часы, страшно представить какой цены)) Наверно доярка из Купаловского) Там неплохо зарабатывают) 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру