Беларусь прапанавала Расіі забраць назад нафту з высокай колькасцю хлорарганічных злучэнняў, якая на працягу некалькіх дзён у красавіку паступала на яе НПЗ па трубаправодзе «Дружба». Пра гэта «Известиям» распавялі ў кампаніі «Белнафтахім».

Па словах суразмоўцаў выдання, частку сыравіны ўжо адправілі ў Расію і яна захоўваецца ў рэзервуарах «Транснафты». Аднак каля 1,2 млн т сыравіны пакуль што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

На думку экспертаў, вяртанне ўсёй нафты будзе цяжка рэалізаваць. Спецыялісты называюць тры варыянты вырашэння праблемы: ачыстка сыравіны (такая методыка яшчэ распрацоўваецца), дадаванне «бруднай» нафты ў чыстую без страты якасці або продаж яе з дысконтам іншым краінам.

Па словах эксперта Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігара Юшкова, ад беларускага боку раней паступала прапанова выкупіць «брудную» нафту па $15 за бараль, але ў Расіі палічылі гэта занадта вялікай зніжкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0