Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі папрасіў у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага вярнуць яму ўкраінскае грамадзянства. Пра гэта распавёў яго адвакат, які перадаў ліст Саакашвілі ў адміністрацыю Зяленскага, піша Інтэрфакс-Украіна.

У лісце палітык адзначае, што яго пазбавілі грамадзянства ў парушэнне канстытуцыі Украіны і міжнароднага права, згодна з якім «нельга пакідаць чалавека наогул без грамадзянства».

Пры гэтым ён адзначыў, што яму не патрэбныя ніякія пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0