Старшыня Нацыянальнага банка Польшчы прафесар Адам Гляпіньскі заявіў, што да таго часу, пакуль ён будзе ўзначальваць НБП, Польшча не пяройдзе на еўра, піша radiopolsha.pl

«Гэта нельга абгрунтаваць ні палітычнымі, ні эканамічнымі меркаваннямі. І замест умацавання пазіцый Польшчы прывяло б да іх паслаблення. Зараз многія краіны ў зоне еўра захапляюцца вынікамі працы нашай эканомікі. А таксама зайздросцяць таму, што ў нас, у адрозненне ад іх, ёсць большае поле для манеўраў у макраэканамічнай палітыцы».

Прафесар Адам Гляпіньскі падкрэсліў, што адмова ад магчымасці правядзення незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі нанесла б шкоду эканоміцы Польшчы.

Кіраўнік НБП дадаў, што ўвядзенне еўра нявыгадна не толькі для больш бедных краін на поўдні Еўропы, але і для багатых эканомік. Ён таксама падкрэсліў, што прыняцце еўра немагчыма без змены канстытуцыі Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0