23.05.2019 / 10:00

Нідэрландскі футбольны трэнер здзейсніў высакародны ўчынак 2

Фота з інстаграма «Дэ Графсхапа»

З эрэдывізі (вышэйшая ліга чэмпіяната Нідэрландаў) наўпрост вылятае толькі 18-я каманда, а 16-я і 17-я гуляюць у пераходным турніры з супернікамі з ніжэйшага дывізіёна. «Дэ Графсхап» скончыў сезон на 17-м месцы і трапіў на «Камбюр». У гэтай навіны не было б нічога цікавага, калі б не адна дзіўная дэталь. Дзеючы трэнер «Дэ Графсхапа» Хек дэ Ёнг у наступным сезоне ўзначаліць «Камбюр» — кантракт ужо падпісаны.

На ўсялякі выпадак расшыфруем: калі «Дэ Графсхап» перамагае, няшчасны Дэ Ёнг у наступным сезоне дакладна працуе ў ніжэйшым дывізіёне. Калі «Дэ Графсхап» прайграе і вылятае, няшчасны Дэ Ёнг атрымлівае лагічныя абвінавачванні ў несумленнай гульні.

Дэ Ёнг пры гэтым захоўваў спакой. І абяцаў зрабіць усё магчымае, каб Дэ Графсхап застаўся ў эрэдывізі: «Я спартсмен і не хачу вылятаць. У той жа час ніхто ў «Камбюры» не чакае, што неяк буду ім дапамагаць. Зараз я трэнірую «Дэ Графсхап» і пакуль не кантактаваў з ніводным гульцом «Камбюра».

У выніку першы матч скончыўся з лікам 1:1, а ў другім «Дэ Графсхап» перамог — 2:0. Зараз дэ Ёнг дакладна адправіцца ў ніжэйшую лігу, але застанецца чэмпіёнам эрэдывізі па сумленнай гульні.

«Я рады, што ўсё скончана, — сказаў дэ Ёнг пасля гульні. — Я зараз цалкам пагружаны ў справы «Дэ Графсхапа», а праз месяц месяц цалкам прысвячу сябе «Камбюру». Знешні свет занадта перабольшыў сітуацыю».

2
Алесь Чумакоў / Адказаць
23.05.2019 / 10:06
К чорту падрабязнасці, пра які спорт гаворка? :)
0
НеКацап / Адказаць
24.05.2019 / 00:02
Алесь Чумакоў, чукча не читатель
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру