23.05.2019 / 10:13

Выйшаў новы трэйлер апошняга фільма Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе». Ён вельмі класны ВІДЭА 6

У інтэрнэце з'явіўся новы трэйлер дзявятага фільма Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе». Карціна расказвае гісторыю акцёра, які на хвалі папулярнасці спрабуе трапіць разам са сваім дублёрам у свет кінаіндустрыі. У галоўных ролях — Леанарда Дзі Капрыа і Брэд Піт.

Фільм быў прэзентаваны ў Канах, прэм'ера ў Беларусі 9 жніўня.

У кіно таксама зняліся Дакота Фанінг, Аль Пачына, Марго Робі

Дзеянне «Аднойчы ў Галівудзе» адбываецца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Леанарда Дзі Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтан і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарльза Мэнсана.

2
Вецер валос. / Адказаць
23.05.2019 / 10:58
Квінцен - ты лепшы з усіх.
5
хамса / Адказаць
24.05.2019 / 06:18
>Ён вельмі класны
угу.. і
>Хамсіца .. вельмі класная.
напярэдадні (22.05) сказалі вы.. слоўнікавы запас такі бедны? ці..
мне тады ўжо адразу здалося, што гэта такія кепікі.. а цяпер дык тым больш
бо тут няма на што глядзець.. нават у трэйлеры.. нават ад КТ.. так ужо перакарміў сабой Галівуд.. так і я вас сабой, Мад.?)
3
Белые кони / Адказаць
24.05.2019 / 17:36
Кинцо что надо. Надеюсь переводчики вовремя его переведут на беларуский язык, не хочется опять смотреть на российской полуазиатской балачке. 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру