23.05.2019 / 10:18

Шуневіч: Версія самагубства супрацоўніка ДАІ атрымала вычарпальнае пацверджанне 15

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў гібель супрацоўніка ДАІ ў Магілёве, піша Tut.by

— Гэта адзіная прыярытэтная версія, па маёй ацэнцы, — сказаў Ігар Шуневіч, адказваючы на ​​пытанне аб тым, ці разглядаюцца іншыя версіі, акрамя суіцыду.

Міністр растлумачыў, што «спачатку была адна версія, мы яе абверглі, высветлілі ісціну».

— Калі даведаліся, што адзіная версія — самагубства? Усё ж такі было арганізавана дзяржаўнае пахаванне.

— Так, і адпяванне ў тым ліку было па ўсіх хрысціянскіх канонах і правілах, і я мяркую, што гэта абсалютна абгрунтавана і правільна. Працэс раскрыцця злачынства — рэч шматгранная, і заўсёды і следчы, і аператыўнік комплексна ацэньваюць здабытыя доказы. Мы пакрокава рухаліся да ісціны, фактычна некалькі сутак з таго моманту, як даведаліся аб дадзеным здарэнні. І перакананасць у тым, што версія самагубства засталася адзінай, склалася не толькі ў мяне, а і ва ўсёй групы, якая займалася раскрыццём злачынства пасля таго, як мы атрымалі вычарпальныя дадзеныя, якія пацвярджаюць гэтую версію. Па часе, калі гэта здарылася, я вам дакладна сказаць не магу, гэта, хутчэй за ўсё, уначы было. Мы шмат у чым абапіраліся на заключэнні экспертаў, а гэта таксама не імгненны працэс, а адказная сур'ёзная праца. Толькі ў комплексе ацаніўшы ўсе доказы, мы прыйшлі да такой высновы.

— Гэта была ноч з пятніцы на суботу?

— Практычна так.

— Казалі, што ў красавіку была спроба самагубства.

— Давайце я не буду каментаваць, усё будзе агучана следствам, калі будзе завершана крымінальная справа, якая заведзена, дарэчы, па артыкуле «забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў». Сёння гэтыя звесткі — матэрыялы крымінальнай справы.

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Што застаецца незразумелым у гісторыі з суіцыдам магілёўскага даішніка

5
user / Адказаць
23.05.2019 / 10:21
У т. н. министра совести ни грама...
4
меркаванне / Адказаць
23.05.2019 / 10:44
Уражанне, што ў краіне галоўнае пераканаць адну персону. А гэта пры жаданні, па-мойму, можна зварганіць, калі смелых і годных сістэма адбракоўвае, ці яны і самі туды не ідуць.
Шараговыя даішнікі і надалей будуць выязджаць па працы на папутках?
4
litwin / Адказаць
23.05.2019 / 10:54
засядзеўся зыходзь ужо беларусам ты не люб пасля шоў з НКВД строям , пра гэты пагром казаць нават не жадаю...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру