23.05.2019 / 10:40

Шуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі 21

Фота Сяргея Гудзіліна

Перад пасяджэннем у парламенце журналісты пацікавіліся ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, як ён ацэньвае сітуацыю вакол цыганскай дыяспары ў Магілёве пасля гібелі супрацоўніка ДАІ, піша Tut.by.

— Я ацэньваю дзеянні сваіх падначаленых у гэтай частцы як абсалютна абгрунтаваныя, якія адпавядаюць тым абставінам, у якіх праводзілася раскрыццё гэтага асабліва цяжкага злачынства.

Былі падставы і прычыны, мы адпрацоўвалі асобную групу выключна на падставе атрыманых на той час доказаў. Крыніцай доказаў была інфармацыя ад ахвяры, таму нейкіх сумневаў у дакладнасці гэтых дадзеных на той момант у нас не было, і мы былі абавязаныя праверыць усе гэтыя версіі, у тым ліку і тую, на якой было заснавана рашэнне аб праверцы дыяспаральнай часткі некаторых нашых грамадзян.

Па словах міністра, ацэнку законнасці дзеянняў міліцыі дасць пракуратура.

— Калі будуць устаноўлены парушэнні, гатовыя ўсе, у тым ліку і міністр, адказаць па законе за гэтыя парушэнні.

Ігар Шуневіч сказаў, што «ў міністра няма ні нагоды, ні падставаў прасіць прабачэння ў цыган».

Адказваючы на ​​пытанні, міністр заўважыў, што яго не раз спрабавалі абвінаваціць у ксенафобіі.

— Гэта марна. Я разглядаю любое сваё выказванне з пункту гледжання выканання сваіх функцыянальных абавязкаў.

<###dynamic-0###>

2
Цетка Алена / Адказаць
23.05.2019 / 10:48
Здзiуляюся , што у парламенце пачалi задаваць такiя пытаннi. Яшчэ б спыталi , хто у Мiнску мiнiруе то вакзал , то Галерэю.
2
tagasviet / Адказаць
23.05.2019 / 10:50
Ну калі будзе незалежная пракуратура, тады, можа, і дасць ацэнку. А пакуль пракуроры з міліцыянтамі рукаюцца -- вынік загадзя вядомы.
4
Той самы / Адказаць
23.05.2019 / 10:50
Функцыянальныя абавязкі Шуневіча - служба "Русскому міру" і Беларусі там не павінна існаваць.

Трэба памятаць тое што сказаў З.Пазьняк аб такіх асобах у сілавых структурах Беларусі: "Увесь Савет бясьпекі краіны (акрамя адной прадажнай асобы) складзены з расейцаў, выхадцаў з Расеі і рускай агентуры. Міністэрства ўнутраных спраў (і ўсе ўнутраныя сілавыя структуры) знаходзяцца пад начальствам расейца кагэбіста-эфэсбіста з Луганшчыны, які навіду ўсіх ходзіць у форме злачыннага савецкага НКВД.

Кіраўніцтва войска, генэралітэт складаецца з выпускнікоў расейскай вайсковай акадэміі і агентуры; ключавыя міністэрствы (адукацыі, культуры, інфармацыі і інш.) займаюць расесйкія агенты, камуністы, не грамадзяне Беларусі.

Камітэтам Дзяржбясьпекі Беларусі кіруе расеяц і расейскі агент, не кажучы ўжо пра тое, што КГБ і рускае ФСБ цяпер, фактычна, адно ведамства, якое наладзіла ў Беларусі цэнтралізаваную сістэму відэаназіраньня за грамадзянамі краіны (500 тысячаў відэакамэр).

Уся ахова сатрапа (дзьве тысячы ахоўнікаў) таксама складаецца з расейцаў тыпу Вцюрына. Беларусаў там няма.
"
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру