Фота са старонкі Вакарчука ў фэйсбуку

Фота са старонкі Вакарчука ў фэйсбуку

Музыкант і лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук выступіў супраць ідэі аб правядзенні рэферэндуму па пытанні перамоўнага працэсу з Расіяй. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Выносіць пытанне нацыянальнай бяспекі на рэферэндум у часы, калі праціўнік вядзе супраць нас не толькі гарачую вайну, але і інфармацыйную, — небяспечна і безадказна. Мы ведаем, як заканчваліся «рэферэндумы» на Данбасе і ў Крыме. Шкада, што новы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта гэтага не разумее», — адзначыў ён.

Вакарчук лічыць падобную ініцыятыву працягам старой палітыкі.

Раней ідэю з рэферэндумам раскрытыкаваў віцэ-прэм'ер Украіны Вячаслаў Кірыленка. «Зразумела, што ўсе прагаласуюць «за мір», не ўдаючыся асабліва ў дэталі. Што і з'яўляецца сапраўднай мэтай Крамля. Астатняе для іх — справа тэхнікі», — заявіў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0