Вулічны мастак Бэнксі нелегальна выставіў інсталяцыю Venice in Oil на біенале ў Венецыі. Відэа, на якім паказана яго праца, ён апублікаваў у сваім Instagram.

«Нягледзячы на ​​тое што гэта найбуйнейшае і самае прэстыжнае мерапрыемства ў свеце мастацтва, па нейкай прычыне мяне ніколі сюды не запрашалі», — напісаў Бэнксі пад публікацыяй.

На роліку прадстаўлена інсталяцыя мастака: некалькі карцін, на якіх намаляваны розныя часткі круізнага лайнера ў венецыянскім порце. Відэа заканчваецца тым, што супрацоўнікі паліцыі праганяюць мужчыну, што выставіў палотны. Гэтая праца — заклік мастака звярнуць увагу на праблему забруджвання навакольнага асяроддзя, бо такія караблі скідаюць адходы проста ў ваду і псуюць марскую флору і фаўну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0