23.05.2019 / 11:59

Лукашэнка: У лесе мала парадку 11

Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава з дакладам аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў, перадае БелТА.

«Трэба ўдваіх сабрацца і вызначыцца з Міністэрствам лясной гаспадаркі, як будзем жыць далей. Гэта падарунак прыроды. Але мы ставімся да леса кепска. Я бываю часта (не толькі пралятаю — я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы леснікі. Ні па пасадках, ні своечасова спілаваць лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог … Увогуле, мала парадку. Мы проста безадказна ставімся да гэтага дару прыроды. Гэта найвялікшы дар! Я ўжо не кажу пра эканоміку. Амаль 40 % тэрыторыі — лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна. А вы там напілавалі дзесьці лесу, нават ужо журналісты выявілі, і не можаце яго перапрацаваць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

0
Ladzimir / Адказаць
23.05.2019 / 12:04
Дзіўна! 
Калі ні паглядзіш, Анфімаў усе нешта піша. Альбо ен хоча паказаць Лукашэнку , што ен ўмее пісаць. Альбо яшчэ нешта? Незразумела!
1
Артём S / Адказаць
23.05.2019 / 12:30
Да отношение ужасное к лесу! После лесоповала горы мусора: бутылки, шины, и т.д. А сколько кусков кругляка валяется, взять местным нельзя, огромный штраф, и лесной не перерабатывает, в итоге ни себе ни людям
0
Той самы / Адказаць
23.05.2019 / 12:34
Вядома які "парадак" там дзе бярэцца Лукашэнка... Яшчэ ён лес не дабіў, значыць лесу капец.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру