23.05.2019 / 12:15

Кіроўная партыя Літвы супраць Шыманіце, за Наўседу 3

Фота з фэйсбука Гітанаса Наўседы

Кіроўны Літоўскі саюз сялян і зялёных («сяляне») заклікае галасаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў за эканаміста, незалежнага кандыдата Гітанаса Наўседу, вырашыла праўленне партыі, піша Delfi.

«Мы заклікаем галасаваць за Гітанаса Наўседу. У адваротным выпадку, калі актыўнасць будзе маленькай, і людзі будуць псаваць бюлетэні, не будуць галасаваць за ніводнага кандыдата, пераможа (вылучаная Саюзам айчыны — Хрысціянскімі дэмакратамі Літвы) Інгрыда Шыманіце, што, на нашу думку, будзе дрэнна для Літвы», — заявіў у чацвер пасля пасяджэння праўлення партыі старшыня ЛСКЗ Рамунас Карбаўскіс.

Кандыдат «сялян» прэм'ер Саўлюс Сквярняліс у першым туры апынуўся трэцім і адпаведна не прайшоў у другі тур. У першым туры выбараў за Шыманіце прагаласавалі 31,31% выбаршчыкаў, а за незалежнага кандыдата Наўседу — 30,94%.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў нядзелю.

0
Жвір / Адказаць
23.05.2019 / 12:47
Žarsci. 
A ja liču, što ekanamist moža byc` dobrym premjeram, z najboļšaj karysciu dlia dziaržavy. A vos` Šymanite naadvarot -  prezydentam, to bok zvyčajnym funkcyjaneram, chacia i vysokaha ranhu. :) 
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
23.05.2019 / 13:47
А вось ня трэба было ўводзіць дурнаватыя закон кшталту алкаголь пасьля трох не прадаваць, глядзіш і выйгралі б)))
1
Лит. / Адказаць
23.05.2019 / 14:13
Если серьезно, Литве никакой разницы, который из них победит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру