23.05.2019 / 13:50

У Маскве памочнік пракурора любіў гей-гульні з БДСМ — скончылася кепска 15

Цела 22-гадовага памочніка пракурора Бутырскага міжраённага пракурора (Масква, Расія) Дзмітрыя Някрасава знайшлі 9 мая. Мужчына быў у сваёй хаце, у кайданках і з гальштукам у роце. Пазней высветлілася, што ў жыцці маладзёна жорсткі сэкс і наркотыкі былі шараговай з’явай.

Дзмітры Някрасаў

Пачалося расследаванне. Стала вядома, што Някрасаў быў геем, які захапляўся БДСМ. Першапачатковай версіяй і была смерць падчас сэкс-гульняў. Следчыя знайшлі нават каханка Някрасава (які, дарэчы, таксама аказаўся работнікам пракуратуры), але ён, здаецца, не быў датычны да гісторыі.

Таксама высветлілася, што памочнік пракурора не грэбаваў і наркотыкамі. Суседзі распавядалі, што мужчына нярэдка ладзіў дома гей-оргіі, выклікаючы прастытутак мужчынскага полу.

Тэлеграм-канал MASH паведамляе, што праблемы ідуць з дзяцінства Някрасава. Яго нібыта згвалтавалі ва ўзросце 11 гадоў у царкоўна-прыходскай школе, распавяла яго маці.

Праз некалькі дзён затрымалі аднаго з двух падазраваных у забойстве Някрасава. Гледзячы па ўсім, памочніку пракурора сапраўды паабяцалі цікавы сэкс, але скончылася ўсё зусім не оргіяй.

Следчыя лічаць, што Андрэй Глухіх і Максім Лунегаў з Пермі былі «спецыялістамі» па сэкс-меншасцях. Знаёміліся ў інтэрнэце, прыходзілі ў госці і рабавалі — у апошні раз задушылі якраз памочніка пракурора. Потым забойцы спрабавалі інсцэніраваць смерць у выніку уцех, сцягнулі ўсё адносна каштоўнае (электронныя цыгарэты, ноут, курткі, пінжакі, бутэльку віскі і трохі грошай) і збеглі. Але не надта паспяхова. Лунегаў ва ўцёках, Глухіх у руках паліцыі — яго чакае суд і лагерная рамантыка.

NN.by

12
Белачупакабра / Адказаць
23.05.2019 / 12:41
И зноў царква і рэлігія
1
Зьмiцер / Адказаць
23.05.2019 / 12:57
Даўно падазраваў, што некаторыя супрацоўнікі сілавых структураў любяць гей-гульні з элементамі БДСМ.
3
Дед Мороз / Адказаць
23.05.2019 / 13:09
скрэпно
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру